Янка Купала - Спадчына (+авторский перевод) / The Cinematic Orchestra... - First Light
#ave❤ #авемаковка #читаетавемаковка #якнига Аўтар: Янка Купала Назван: Спадчына Чытач, перакладчык і аўтар відэяроліка: Аве Макаўка (Аўраменка Н. М.) Музыка: The Cinematic Orchestra, The London Metropolitan Orchestra / First Light (From "The Crimson Wing: Mystery of the Flamingos" / Score) Час: 2:06 7 ліпеня – дзень нараджэння легенды беларускай літаратуры Янкі Купалы. Яго імя неразрыўна звязана з Беларуссю: вялікая колькасць вершаў, яскравая публіцыстыка, пераклады… Беларускі пя сняр пакінуў нам пасля сябе вялікую спадчыну. Палымяны трыбун, пранікнёны лірык, удумлівы філосаф – ён яшчэ пры жыцці стаў духоўным лідэрам нацыі. У Купалавай творчасці злучаліся найлепшыя здабыткі народнай паэзіі і еўрапейская літаратурная традыцыя. Ён стаў выразнікам беларускага духу, яго слова аддана служыла адраджэнню Бацькаўшчыны, станаўленню беларускай дзяржаўнасці. Сёння яно жыве ў нашай мове і ў нашых сэрцах. Прапаную вашай увазе верш «Спадчына» – неўміручы гімн любові да нашай роднай Беларусі. Спадчына Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Памiж сваiх i чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкi-сны Вясеннiя праталiны, I лесу шэлест верасны, I ў полi дуб апалены. Аб ёй мне будзiць успамiн На лiпе бусел клёкатам I той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам; I тое нуднае ягнят Бляянне-зоў на пасьбiшчы, I крык варонiных грамад На могiлкавым кладбiшчы. I ў белы дзень i ў чорну ноч Я ўсцяж раблю агледзіны, Цi гэты скарб не збрыў дзе проч, Цi трутнем ён не з'едзены. Нашу яго ў жывой душы, Як вечны светач-полымя, Што сярод цемры i глушы Мне свецiць мiж вандоламi. Жыве з iм дум маiх сям'я I снiць з iм сны нязводныя… Завецца ж спадчына мая Усяго Старонка Родная. 1918 Перевод с белорусского на русский язык Аве Маковки: Наследие От прадедов спокон веков Мне выпало наследие, Что средь своих и чужаков Улыбкой мамы светит мне. О нём мне баят сказки-сны Весенние проталины, И шелест леса в сентябри, И в поле дуб опаленный. О нём мне милый напомин - На липе аист клёкотом И обомшелый старый тын Вкруг деревенек по́катом; И тот занудливый ягнят Зов-блеянье на пастбище, Вороньих при́четы громад На упокойном кладбище. И белым днём, и в чёрну ночь Стеречь мне заповедано, Чтоб этот клад не сгинул прочь, Чтоб не был трутнем съеденный. Ношу его в живой душе, Как вечный светоч пламенный, Что среди мрака и глуши Стремит мой путь меж ямами. Живёт с ним дум моих семья Снит сны неугомонные... Зову ж своё наследство я Всего Сторонкой Ро́дною. #стихи #поэзия #литература #беларускаямова #беларускаялiтаратура #вершыпабеларуску #книги #аудиокниги #мелодекламации #авемаковка #янка_купала #спадчына #родина #отчизна #патриотизм #музыка #relax #relaxing
Название:
Янка Купала - Спадчына (+авторский перевод) / The Cinematic Orchestra... - First Light
Категория:
Разное