Рыгор Барадулін - НЕРУШ
Выканаўца - Васiль Белацаркоўскі (Буколік). Неруш ранішні – роднае слова, Мне шукаць цябе, покуль гляджу, Пад зялёным крылом верасовак, Пад крысом і спякоты й дажджу. Слова, што як нарог для ратая, Як для ластаўкі – стромы вільчак, Ад якога на небе світае, Ад якога яснее ў вачах… А пашчасціць – натрапіцца неруш, – Зазвіняць недзе промні наўзбоч. Неруш свой панясу я аберуч, Як слязіну з матуліных воч. Ад абразы, ад позірку злога, Шлях заблытаўшы для наслання, Неруш ранішні – матчына слова, Мне, як бору, цябе засланяць!
Название:
Рыгор Барадулін - НЕРУШ
Категория:
Разное