Прэзентацыя кнігі Юлі Цімафеевай "Рэжу гісторыю сабой. Вершы і калажы"

6 подписчиков

12+
12+

3 просмотра

20 дней назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав

6 подписчиков

12+
12+

3 просмотра

20 дней назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав
12+
12+

3 просмотра

20 дней назад

Прэзентацыя кнігі "Рэжу гісторыю сабой. Вершы і калажы" для беларускай публікі. Аўтарка раскажа пра гісторыю стварэння кнігі, пра захапленне калажамі, пра вершы як ілюстрацыі да іх. Пытанні ў каментарах толькі вітаюцца! Пра кнігу “Рэжу гісторыю сабой. Вершы і калажы/ Ich zerschneide die Geschichte. Lyrik und Collagen”: Што застаецца, калі прывычны лад жыцця разрываецца? Беларуская паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева пакінула радзіму ў 2020 годзе з палітычных прычын. У 2024 годзе ў Гамбургу яна занялася папяровымі калажамі, гульня набыла сур’ёзнасць, з абрэзкаў паўсталі метафары. Бо выгнанне азначае быць выразанай нажніцамі гісторыі. Калажы, змантаваныя са старых кніг і часопісаў, праз абсурдныя кампазіцыі ствараюць свет наноў. Іх суправаджаюць кароткія вершы, якія не даюць тлумачэнняў, а толькі падказкі – паэтычныя намёкі на разарваную ідэнтычнасць у пошуках новага сэнсу. Гэта асабісты і па-мастацку захапляльны твор пра выгнанне, страту і крохкасць складання ўласнай гісторыі. Кніга-білінгва выйшла ў берлінскім выдавецтве “Edition frölich” у 2025 годзе. Пераклад на нямецкую -- Ціна Вюншман. Спасылка на кнігу: https://www.editionfroelich.de/produkt/ich-zerschneide-die-geschichte/

Название:

Прэзентацыя кнігі Юлі Цімафеевай "Рэжу гісторыю сабой. Вершы і калажы"

Категория:

Разное