Максiм Багдановіч - Раманс "Зорка Венера" (+авторский перевод) / Sophia Hutchings – A secret
#ave❤ #авемаковка #читаетавемаковка #якнига Аўтар: М. А. Багдановіч Назва: Раманс (“Зорка Венера”) Чытач і аўтар ідэі, выдэароліка: Аве Маковка (Авраменко Н.М.) Час: 2:12 Музыка: Sophia Hutchings – A secret Усе правы на публікуемыя матэрыялы: відэа, музыку, ілюстрацыі, карціны, фатаграфіі, стылі, пераходы і інш. – бясспрэчна належаць іх уладальнікам і ўзятыя з адкрытых крыніц сеткі Інтэрнэт. Выказваю вялікую падзяку таленавітым аўтарам за магчымасць іх выкарыстання ў працы. Спасылкі на крыніцы пазначаны ў апісанні і ў канцы відэяроліка. Сябры! Дзе б вы ні знаходзіліся, адкіньце ўсе праблемы, ўладкоўвайцеся ўтульна і растварыцеся ў прыемных хвілінках. Ваша задаволеная ўсмешка - мая лепшая ўзнагарода. Дзякуй, што вы ёсць! Максім Багдановіч пражыў вельмі кароткае (усяго 25 год), але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё. Ён дасягнуў шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў. Яго творчая спадчына – істотная частка духоўнай культуры беларускага народа. Творца найперш беларускі, ён пісаў і на рускай, украінскай мовах, друкаваўся ў рускіх і ўкраінскіх выданнях. З дзейнасцю Багдановіча звязана ідэйна-эстэтычнае і жанравае ўзбагачэнне нацыянальнай літаратуры. Максім Багдановіч не толькі распрацоўваў і творча выкарыстоўваў беларускія нацыянальныя фальклорныя і літаратурныя традыцыі, даказваў бясспрэчнасць эстэтычных магчымасцей роднай мовы, але імкнуўся максімальна ўзбагаціць іх здабыткамі іншых народаў. Адным з першых паэт ўзбагачаў нацыянальную літаратуру новымі для яе вершаванымі формамі і тэматычнымі накірункамі, перакладаў на беларускую мову творы класікаў сусветнай літаратуры. Літаратуразнавец, паэт А. Лойка сцвярджаў: “Максім Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык, - унікальная, фенаменальная з’ява, якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу, ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох”. Найбольш поўна М. Багдановіч праявіў сябе ў сферы паэзіі. Я з гонарам прапаную вам яго незабыўную “Зорку Венеру”. Прайшло столькі год, а рамантычны вобраз М. Багдановіча і яго “Зорка”, як і раней, кранаюць людзей да глыбіні душы. Думаецца, так будзе і надалей!.. Калi заблiшчыць гэта зорка - самая цудоўная, самая далёкая - скажыце ёй, што ёй належыць маё каханне, о, апошнiя з чалавечага роду! Сюлi Прудом Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прывяла... Помніш, калі я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла. З гэтай пары я пачаў углядацца Ў неба начное і зорку шукаў. Ціхім каханнем к табе разгарацца З гэтай пары я пачаў. Але расстацца нам час наступае; Пэўна, ўжо доля такая у нас. Моцна кахаў я цябе, дарагая, Але расстацца нам час. Буду ў далёкім краю я нудзіцца, У сэрцы любоў затаіўшы сваю; Кожную ночку на зорку дзівіцца Буду ў далёкім краю. Глянь іншы раз на яе, — у расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае... Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, Глянь іншы раз на яе... 1912 Перевод с белорусского языка на русский Аве Маковки: Максим Богданович Романс (Звезда Венера) Когда заблестит эта звезда - самая чудесная, самая далёкая - скажите ей, что ей принадлежит моя любовь, о, последние из человеческого рода! Сюлли Прюдом Венера-звезда поднялась над землёю, Далёкого прошлого свет пролила... Ты помнишь, когда повстречался с тобою, Венера-звезда взошла. Смотрел я с поры этой в звёздное небо, Искал лишь одну среди них - как тебя. Любовь разгорается так незаметно... Так тихо горел и я. Но вот и расстаться нам миг наступает; Такая уж, верно, судьба на двоих. Любил я так сильно тебя, дорогая, Но неизбежен тот миг. В далёком краю, знаю, буду томиться, Любовь потаённую в сердце храня; И каждую ночку, не в силах смириться, Мне в небе искать тебя. Прошу об одном: иногда в расставаньи На нашу Венеру взгляни, как и я... Пускай хоть на миг, вопреки расстоянью, Воскреснет любви звезда... #стихи #поэзия #литература #беларускаямова #беларускаялiтаратура #вершыпабеларуску #книги #аудиокниги #мелодекламации #беларусь #перевод #максiм_багдановiч #романс #звезда #венера #зорка_венера #любовь #разлука #музыка #relax #relaxing
Название:
Максiм Багдановіч - Раманс "Зорка Венера" (+авторский перевод) / Sophia Hutchings – A secret
Категория:
Разное