Тодар Кляшторны. "Ня вечар росны..."
Ня вечар росны – Вечар сіні Губляе ў просіні цьвяты, А кудры выцьвіўшай асіны Стрыгуць васеньнія сярпы. Ня жнеі ў вязьмы залатыя Ўплятаюць пражу туманоў, А ветры буйныя за тынам Мяцеляць золата кляноў. Ня сьпеваў звонкія адзыўкі Разносяць ў далечы гаі, А ў полі сумныя дажынкі Сягоньня граюць журавы… Лілёвы змрок Ў палёх нямее, Даліны выбяліў мяроз, І, быццам, сеюць, Зоры сеюць На гонях шоўкавых нябёс. Тодар Кляшторны
Название:
Тодар Кляшторны. "Ня вечар росны..."
Категория:
Разное